БеларускіПЭН-Цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў трэці раз абвяшчаюць прэмю «Дэбют» імені Максіма Багдановіча.
Прэмія будзе ўручаная за найлепшую дэбютную кнігу аўтара ў веку да 35 гадоў, выдадзеную ў 2012 годзе, у трох намінацыях: «Паэзія», «Проза», «Мастацкі пераклад»
Запрашаем выдаўцоў, творчыя суполкі і іншыя калектывы намінаваць маладых аўтараў на прэмію. Для намінацыі неабходна даслаць заяўку па адрасе: 220050, г. Мінск,
Даведкі па тэлефоне (017) 288 14 61 у буднія дні з 9:00 да 16:00.
Прэмія «Дэбют» заснаваная ў 2010 годзе і па традыцыі ўручаецца штогод у сакавіку у межах святкавання Дня Паэзіі (21 сакавіка). Прэмія ўшаноўвае маладых аўтараў, што пішуць у жанрах, у якіх тварыў Максім Багдановіч.





