Рэдакцыя кітайскай газеты Southern Weekly пачала страйк — журналісты пратэстуюць супраць умяшання ўладаў у рэдакцыйную палітыку. Упершыню за 20 гадоў журналісты найбуйнейшай газеты выступілі супраць цэнзуры.

Натоўп сабраўся каля офіса выдання ў горадзе Гуанджоу, сталіцы правінцыі Гуандун.

Пратэст разгарэўся праз тыдзень пасля таго, як рэдакцыя была вымушаная замест віншавання з Новым годам, паставіць на паласу хвалебныя артыкулы аб кіруючай партыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?