Гандбалісты мужчынскай зборнай Беларусі сталі пераможцамі міжнароднага турніру Yellow Cup, які праходзіў у швейцарскім Вінтэртуры.
У заключным матчы спаборніцтваў беларусы згулялі ўнічыю з камандай Швейцарыі — 23:23 (12:14).
У складзе беларусаў самым выніковым быў Дзмітрый Камышык, які закінуў 5 мячоў. У першым туры падапечныя Юрыя Шаўцова перамаглі аўстрыйцаў з лікам 33:22, а затым згулялі ўнічыю з гандбалістамі Катара — 28:28.
Выніковае становішча: Беларусь - 4 пункты, Швейцарыя - 3, Катар - 3, Аўстрыя - 2.
Для беларускай дружыны гэты турнір стаў заключнай праверкай сіл перад чэмпіянатам свету, які пройдзе ў Іспаніі.З Швейцарыі беларусы вернуцца ў Мінск, а 11 студзеня адправяцца на сусветнае першынство.
На папярэднім этапе наша каманда выступіць у групе С (Сарагоса),дзе яе супернікамі будуць каманды Польшчы (12 студзеня), Сербіі (14 студзеня), Паўднёвай Карэі (15 студзеня), Славеніі (17 студзеня) і Саудаўскай Аравіі (19 студзеня).
Барацьбу за ўзнагароды працягнуць па 4 лепшыя каманды з кожнага секстэта.
Зборная Беларусі другі раз у сваёй гісторыі прабілася на чэмпіянат свету. У 1995 годзе ў Ісландыі беларусы, якія выступалі пад кіраўніцтвам Спартака Мірановіча, занялі
Беларусы выйшлі на чэмпіянат свету, абыграўшы ў чэрвені 2012 г. у стыкавых матчах Славакію. У цэнтры лідар нашай каманды - Сяргей Рутэнка.