Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын распарадзіўся падарыць у гонар свайго дня нараджэння кожнаму дзіцяці ва ўзросце да дзесяці гадоў па кілаграму цукерак. Такім чынам ён працягнуў традыцыю, заведзеную яго папярэднікамі.

Пра гэта паведамляе Agence France-Presse.

Па загадзе Кіма для раздачы падарункаў была задзейнічана авіяцыя, каб кожнае дзіця атрымала падарунак у тэрмін.

У аддаленых вёсках пасылкі ад правадыра

выклікалі «выбухі захаплення».

Традыцыю раздачы прысмакаў дзецям у гонар дня нараджэння лідара краіны завёў ў 1980 годзе дзед Кім Чэн Ына Кім Ір Сэн. Пасля яго смерці ў 1994 годзе гэты звычай захаваў яго сын і пераемнік Кім Чэн Ір.

Дзень нараджэння Кім Чэн Ына адзначаецца 8 студзеня. Аднак дакладны год яго нараджэння невядомы. Розныя крыніцы называюць 1982, 1983 і 1984 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?