Праведзенае ў канцы мінулага года апытанне паказала, што найбольш прывабныя для рэспандэнтаў месца пражывання ў Вільні — цэнтр горада ці мікрараёны непадалёк ад яго.

Самыя прывабныя мікрараёны — Антокаль (Антакальніс, размешчаны на паўночным усходзе горада) і Звярынец (Жвярынас, у паўночна-заходняй частцы горада, за ракой Віліяй-Нярысам, каля Педуніверсітэта), на трэцім месцы — Жырмуны (Жырмунай, насупраць Старога горада, за ракой Віліяй) і Стары горад, паведамляе Aruodas.lt.

Звярынец як найбольш прывабны раён часцей выбіралі жанчыны, а таксама асобы ва ўзросце 20–29 гадоў, і асобы, якія атрымліваюць больш 1001 літа (3,3 мле рублёў) на аднаго члена сям’і. Антокаль больш папулярны сярод мужчын і людзей старэйшага ўзросту.

70% рэспандэнтаў адзначылі, што пры выбары месца жыхарства вельмі важная бяспека ў мікрараёне, а таксама зручны даезд.

Большую частку прапаноў у найбольш прывабных мікрараёнах складаюць кватэры старой пабудовы, але ў кожным з гэтых раёнаў можна знайсці і кватэры ў дамах новай пабудовы.

Сярэдняя цана на кватэры ў Звярынцы — 7400 літаў/кв.м (2 140 еўра /кв.м.), у Старым горадзе — 6 500 літаў / кв.м (1 880 еўра), на Антокалі — 5000 літаў / кв.м (1 446 еўра), у Жырмунах — 4400 літаў/кв.м (1 270 еўра).

panoramio.com

panoramio.com

Антокаль на карце пазначаны №2, Жырмуны - №10, Звярынец - №12, Стары горад - №17.

Антокаль на карце пазначаны №2, Жырмуны - №10, Звярынец - №12, Стары горад - №17.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?