У Бразіліі ў горадзе Арапірака ахоўнікі турмы затрымалі з доказамі злачынства ката-кантрабандыста.
Да цела жывёлінкі быў прывязаны пакет з тайнай перадачай для зняволеных. У няўдачлівага кур'ера канфіскавалі цэлы набор для ўцёкаў, у тым ліку набор для дрылі, мабільны тэлефон з зараднікам і слухаўкамі і нажоўку для рэзкі металу.
Груз быў прымацаваны да ката з дапамогай скотчу.
Як адзначыў прэс-сакратар турмы, дзе ўтрымліваюцца больш за 250 зняволеных, вінаватых будзе знайсці няпроста,
«бо кот нічога сказаць не зможа».Парушальнік дастаўлены ў мясцовы прытулак для жывёл.