Заняткі ў сярэдніх агульнаадукацыйных установах Беларусі пачнуцца 9 студзеня.
Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Ваніна.

Нягледзячы на тое, што ў дарослых беларусаў святочныя выхадныя сканчаюцца і пачынаецца працоўны тыдзень, у школьнікаў ёсць яшчэ час для падрыхтоўкі да пачатку вучэбных заняткаў.

«Апошні дзень зімовых вакацыяў у Беларусі — 8 студзеня.
Асабліва важна пра гэта памятаць удзельнікам дарожнага руху. Школьнікі маглі не толькі паспець адпачыць ад вучобы, але і забыцца пра тое, што неабходна ўважліва пераходзіць дарогу», — сказала яна.
Трэцяя чвэрць пачнецца 9 студзеня і скончыцца 22 сакавіка.

А для вучняў I–II класаў у трэцяй чвэрці яшчэ прадугледжаны дадатковы тыдзень вакацый (трэці тыдзень лютага).

Вясновыя вакацыі пройдуць з 23 па 31 сакавіка ўключна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?