Форвард «Барселоны» і зборнай Аргенціны Ліянэль Месі чацверты раз запар стаў уладальнікам галоўнай футбольнай узнагароды года — «Залаты мяч ФІФА».

Пра гэта стала вядома вечарам у панядзелак падчас урачыстай цырымоніі ў Цюрыху.

Месі забіў 91 мяч за каляндарны год і дапамог «Барселоне» выйграць Кубак Іспаніі. Дагэтуль ніводнаму гульцу не ўдавалася чатыры разы станавіцца ўладальнікам такой узнагароды.

Адначасова была названа сімвалічная зборная свету 2012 года. Яна складаецца суцэльна з гульцоў іспанскіх клубаў!

Спіс выглядае так: брамнік Ікер Касільяс (Іспанія, «Рэал»); абаронцы Дані Алвэс (Бразілія, «Барселона»), Жэрард Піке (Іспанія, «Барселона»), Серхіа Рамас (Іспанія, «Рэал»), Марсэлу (Бразілія, «Рэал»); паўабаронцы Хабі Алонса (Іспанія, «Рэал»), Хаві (Іспанія, «Барселона»), Андрэас Іньеста (Іспанія, «Барселона»); нападаючыя Ліянэль Месі (Аргенціна, «Барселона»), Рамадэль Фалькао (Калумбія, «Атлетыка»), Крышціяну Раналду (Партугалія, «Рэал»).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру