Спявачка Кэці Пэры абыйшла па сэксуальнасці актрысу Мілу Куніс, якая апошнім часам узначальвала спісы самых жаданых жанчын.

У пачатку новага года мужчынскі часопіс «Men’s Health» склаў ТОП-100 самых сэксуальных жанчын 2013-га года. У рэйтынг увайшлі актрысы, спявачкі, мадэлі, спартсменкі і проста прыгожыя жанчыны.

Першы радок глянец аддаў Кэці Пэры.

Як адзначае выданне, 28-гадовая спявачка ўзначаліла рэйтынг за пачуццё гумару, уменне знаходзіць натхненне нават у сумных рэчах, а таксама за выдатныя музычныя поспехі — выпуск хітоў і восем намінацый на «Грэмі».

На другой пазіцыі ТОП-100 апынулася актрыса з украінскімі каранямі Міла Куніс. Трэцяй у спісе стала зорка серыяла «Вар’яты» Крысціна Хендрыкс.

У дзясятку самых сэксуальных жанчын гэтага года патрапілі Джэніфер Лоуренс, Джэніфер Эністан, Скарлет Ёхансан, Анджэліна Джолі, Бэёнсе, Жызэль Бюндхен і Амбер Херд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?