У 2013 годзе Беларусь павінна выплаціць па крэдыце Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) 1,57 млрд. SDR (1,61 млрд. даляраў ЗША).

Як вынікае з графіка плацяжоў, апублікаванага на сайце МВФ,

найбольшыя выплаты ў 2013 годзе прыпадаюць на красавік, чэрвень і кастрычнік: у гэтыя месяцы Беларусь павінна будзе выплаціць па 175 млн. SDR (каля 270 млн. даляраў па бягучым курсе SDR).

Так, у студзені Беларусь павінна зрабіць два плацяжы на агульную суму 119,46 млн. SDR (182,4 млн. даляраў); у лютым — адзін плацеж у памеры 11,6 млн. SDR (17,71 млн.); у сакавіку — 54,74 млн. SDR (83,59 млн.); у маі — 9,27 млн. SDR (14,15 млн.); у чэрвені — 109,48 млн. SDR (167,19 млн.); у жніўні — 7,01 млн. SDR (10,7 млн.); у верасні — 109,48 млн. SDR (167,19 млн.); у лістападзе — 4,23 млн. SDR (6,46 млн.); у снежні — 109,48 млн. SDR (167,19 млн. даляраў).

У 2014 годзе Беларусь, згодна з графікам, павінна выплаціць МВФ 892,39 млн. SDR (1,37 млрд. даляраў), у 2015 годзе — 55,17 млн. SDR (85 млн. даляраў). Апошні плацеж па крэдыце stand by павінен быць праведзены 1 мая 2015 года.

Пяць траншаў крэдыту ў рамках праграмы stand by на агульную суму 3,46 млрд. даляраў Беларусь атрымала ад МВФ у 2009–2010 гадах.

У 2011 годзе Беларусь выплаціла працэнтныя плацяжы па крэдыце ў памеры 54,7 млн. SDR (83,5 млн. даляраў), у 2012-м — зрабіла пяць плацяжоў па доўгу на агульную суму 303,5 млн. SDR (465,2 млн. даляраў).

Трэба адзначыць, што афіцыйны Мінск неаднаразова беспаспяхова звяртаўся ў МВФ з просьбай выдзеліць чарговы крэдыт, аднак у фондзе ўказваюць не негатоўнасць беларускага ўрада да глыбокіх структурных рэформ, неабходных для аднаўлення крэдытнага супрацоўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?