Паводле ўдакладненых звестак, у навагоднюю ноч у Мінску падчас святочных гулянняў каля Палаца спорту былі затрыманыя прыкладна 25 туркменаў, узбекаў і беларусаў.
Такія звесткі прывёў на прэс-канферэнцыі 8 студзеня першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі Іван Кубракоў.

Раней паведамлялася аб затрыманні міліцыяй 21 грамадзяніна Туркменістана і Узбекістана.

Паводле слоў Кубракова, у адрозненне ад мясцовых жыхароў, якія святкуюць Новы год дома, а ўжо потым выходзяць на вуліцы, туркмены былі каля ёлкі каля Палаца спорту ўжо прыкладна ў 24 гадзіны.

А ў 1.30 1 студзеня тут была «вялікая колькасць іншаземцаў», адзначыў прадстаўнік МУС. «У гэты час жыхары Туркменістана ва ўзросце ад 19 да 27 гадоў (у асноўным студэнты беларускіх ВНУ) пачалі паводзіць сябе неадэкватна.
Былі ў стане алкагольнага ап’янення, падалі на калені, спрабавалі забрацца на сцэну і наладзіць там танцы, перашкаджалі правядзенню святочнага мерапрыемства, штурхалі адзін аднаго, нецэнзурна лаяліся, у тым ліку ў адрас міліцыі», — расказаў Кубракоў. Паводле яго слоў, «органамі ўнутраных спраў былі прынятыя ўсе прафілактычныя меры, каб пазбегнуць канфліктнай сітуацыі, але іншаземцы або не рэагавалі на заўвагі супрацоўнікаў міліцыі, або рэагавалі на іх вельмі агрэсіўна».
Таму, каб пазбегнуць развіцця канфлікту паміж іншаземцамі і іншымі святкуючымі, былі затрыманыя 25 найбольш актыўных удзельнікаў інцыдэнту — грамадзян Туркменістана, Узбекістана і Беларусі.

Частка з іх затым была адпушчаная, астатнія былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў і арыштаў. У райаддзел міліцыі, куды былі дастаўлены затрыманыя, прыязджаў дарадчык пасольства Туркменістана, са студэнтамі працуюць дыпламаты, якія адказваюць за іх вучобу ў Беларусі. Пытанне аб адлічэнні туркменскіх студэнтаў не стаіць, адзначыў Кубракоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?