Валянцін Кароткін (справа) і Аляксандр Ганчароў.

Валянцін Кароткін (справа) і Аляксандр Ганчароў.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па цяжкай атлетыцы Аляксандр Ганчароў адпраўлены ў адстаўку.

Ганчароў займаў гэту пасаду з пачатку 2000-х гадоў. Але апошнім часам зборную скалыналі скандалы, вынікі мужчынскай каманды дэградавалі — ніводнага медаля на лонданскай Алімпіядзе. Праўда, з’явіліся новыя зоркі жаночай штангі.

«Так, ён змяніўся, але гэта ніхто не каментуе. Загаду яшчэ няма. Днямі пачынаюцца зборы нацыянальнай каманды ў Стайках. І там будзе прадстаўлены новы трэнер. Будзе прысутнічаць і міністр спорту, і прадстаўнікі федэрацыі. Пасля можна будзе каментаваць. А пакуль усё кулуарныя размовы», — кажуць у Беларускім цяжкаатлетычным саюзе.

Мяркуецца, што новым галоўным трэнерам стане Валянцін Кароткін, раней ён быў кіраўніком жаночай цяжкаатлетычнай зборнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?