Новыя станцыі першай лініі Менскага мэтрапалітэна «Барысаўскі тракт» і «Уручча» будуць уведзеныя ў эксплюатацыю ў лістападзе. Пра гэта паведаміў сёньня начальнік КУП «Дырекцыя па будаўніцтве Менскага мэтрапалітэна» Васіль Жыбуль.

Усе працы знаходзяцца ў завяршальнай стадыі. На станцыях ідуць аддзелачныя працы. Плянуецца пакласьці 10 тыс.кв. м тратуарнай пліткі. У рабочым рэжыме станцыя будзе праверана 9 верасьня, паведамляе БелТА.

А ў будучыні наогул менскі мэтрапалітэн будзе складацца з чатырох ліній з шасьцю перасадачнымі станцыямі.

Як стала вядома «Эўрарадыё» рамонт эскалятараў на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» перанесены на год. Станцыі зачяняць ня будуць, будзе толькі зачынены эскалятар паміж станцыі, але пакінуць пераход.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0