Справа распачатая Кастрычніцкім раённым аддзелам Следчага камітэта па п.2 ч.2 арт.139 КК (забойства заведама малалетняга). Паводле папярэдняй версіі следства, жанчына з паўтарамесячную сынам на руках выкінулася з акна кватэры сваіх бацькоў, размешчанай на 7-м паверсе дома па вуліцы Кіжаватава. І маці, і дзіця загінулі на месцы здарэння.Па дадзеным факце прызначаны шэраг экспертыз, праводзяцца следчыя мерапрыемствы.

Вядома, што напярэдадні, 5 студзеня, жанчына развялася з мужам. Паводле папярэдніх звестак, прычынай разводу ў гэтай сям'і стала п'янства мужа.
Пасля жанчына часова жыла ў сваіх бацькоў.
Пры аглядзе кватэры былі выяўленыя таблеткі. Гэта з'яўляецца падставай меркаваць, што жанчына прымала антыдэпрэсанты.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?