Ксенія Шталянкова. Фота budzma.org.

Ксенія Шталянкова. Фота budzma.org.

Ксенія Шталянкова сканчае пісаць працяг прыгодніцкага рамана. Другая частка кнігі «Адваротны бок люстра» фактычна скончаная.

«Засталося дапісаць толькі тры раздзелы. Але цяпер такі інтэнсіўны перыяд ва ўніверсітэце, калі даводзіцца шмат часу аддаваць вучобе», — кажа дзяўчына.

Выхад першай кнігі выклікаў станоўчую рэакцыю ў чытачоў. Гэта надало аптымізму аўтарцы. У новай кнізе галоўныя героі застануцца тыя ж, але зменіцца час дзеянняў — з ХVI на ХХI стагоддзе.

«Гэта будуць прыгоды Міхала і Басі ў сучаснасці. Яны шмат ездзяць па розных месцах, шукаюць адказы на свае пытанні. Менш рамантычных зносінаў — героі будуць крыху па-іншаму ставіцца адзін да аднаго».

Ксенія чакае, што сёлета раман з’явіцца кнігай. Але прапаноў з боку выдаўцоў пакуль не было. Магчыма, зноў давядзецца сваімі сіламі друкаваць.

Глядзіце таксама: «Адваротны бок люстра»: у Беларусі з'явілася новая Пісьменніца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?