ААТ «БПС-Сбербанк» пачало размяшчэнне пакета з чатырох выпускаў працэнтных аблігацый з тэрмінам абарачэння тры гады.

«Дэпартамент па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ажыццявіў дзяржаўную рэгістрацыю аблігацый ААТ „БПС-Сбербанк“ 65-га, 66-га, 67-га і 68-га выпускаў для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў», — гаворыцца ў паведамленні банка.

Пачаты адкрыты продаж 65-га выпуску, намінаванага ў доларах ЗША, аб’ёмам 15 млн. долараў і намінальным коштам 1 тыс. долараў, 66-га выпуску, намінаванага ў еўра, на 10 млн. еўра, намінальным коштам 1 тыс. еўра, 67-га выпуску аблігацый, якія намінаваны ў расійскіх рублях, на 300 млн. рублёў, намінальным коштам 10 тыс. расійскіх рублёў.

Абвешчаны таксама 68-ы выпуск аблігацый, намінаваных у беларускіх рублях, на 100 млрд. рублёў, намінальным коштам 1 млн. рублёў.

У праспекце эмісіі сказана, што банк прыцягвае часова вольныя сродкі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў для крэдытавання рэальнага сектара эканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0