Слуханне справы мадэльера Аляксандра Варламава пачнецца ў судзе Ленінскага раёна Мінска 4 лютага. Яно будзе праходзіць у адкрытым рэжыме, паведамілі БелаПАН у раённым судзе.

Варламаву ставіцца ў віну ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 209 КК (махлярства ў асабліва буйным памеры), ч. 3 арт. 210 КК (крадзеж у буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), ч. 2 арт. 211 КК (прысваенне маёмасці), ч. 1 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў), ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі). Матэрыялы справы складаюць 147 тамоў.

***

Аляксандр Варламаў — дырэктар ПУП «Агенцтва моды Сашы Варламава», былы мастацкі кіраўнік цэнтра сучаснага стылю і моды Universum models упраўлення па справах культуры БДУ, былы намеснік старшыні арганізацыйнага камітэта рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын моды» і начальніка Цэнтра маладзёжнай моды БДУ.

У якасці сведак па крымінальнай справе дапытаныя больш як 800 чалавек. Пацярпелымі прызнаныя 353 асобы.

Паводле даных следства, агульны матэрыяльны ўрон, прычынены злачыннымі дзеяннямі Варламава, склаў больш як 1 млрд. 200 млн. рублёў.

Варламаў быў змешчаны пад варту 20 мая 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?