Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску завершана расследаванне крымінальнай справы паводле абвінавачання мінчаніна 1981 года нараджэння ў злачыннай дзейнасці,
кваліфікаванай згодна з ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў, якое пацягнула прычыненне шкоды дзяржаве ў асабліва буйным памеры), справа накіравана пракурору для перадачы ў суд. Пра гэта БелаПАН паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Крымінальная справа была распачата ў красавіку 2012 года ўпраўленнем дэпартамента фінансавых расследаванняў па Мінску і Мінскай вобласці Камітэта дзяржаўнага кантролю, пасля чаго перададзена для расследавання ў следчае ўпраўленне УСК па Мінску.

Падчас следства ўстаноўлена, што абвінавачаны, уладальнік афіцыйна зарэгістраванага ТАА, якое займаецца аптовымі пастаўкамі аўтазапчастак, на працягу 2009–2010 гадоў сістэматычна карыстаўся паслугамі злачыннай групы.

Яна праз падкантрольныя лжэпрадпрымальніцкія структуры дапамагала прадпрымальніку ўхіляцца ад выплаты падаткаў, пераводзіць ў наяўныя грашовыя сродкі і легалізоўваць таварна-матэрыяльныя каштоўнасці.
Абвінавачанаму ставіцца ў віну ўхіленне ад выплаты падаткаў і збораў на 277 млн. рублёў.
Акрамя таго, у матэрыялах крымінальнай справы фігуруюць легалізаваныя абвінавачаным у выніку незаконнай фінансава-гаспадарчай дзейнасці грашовыя сродкі і матэрыяльныя каштоўнасці больш як на 437 млн. рублёў.

Абвінавачаны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?