2012 год стаў самым паспяховым за ўвесь 20-гадовы перыяд з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносінаў паміж Беларуссю і Літвой.
Пра гэта, як паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства, заявіў пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын 8 студзеня ў Вільнюсе на сустрэчы з прадстаўнікамі літоўскіх дзелавых колаў, падводзячы папярэднія вынікі эканамічнага года.
Чакаецца, што тавараабарот паміж Беларуссю і Літвой у 2012 годзе ўпершыню перавысіць 1,5 млрд. долараў ЗША.

У сустрэчы ўзялі ўдзел уладальнікі і менеджары найбуйнейшых літоўскіх кампаній і холдынгаў, кіраўнікі Літоўскіх чыгунак, Клайпедскага дзяржаўнага марскога порта, Канфедэрацыі прамыслоўцаў Літвы, вядучых галіновых асацыяцый і транспартна-лагістычных цэнтраў.

«Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі дынаміку і перспектывы беларуска-літоўскага супрацоўніцтва, а таксама разгледзелі захады для далейшай актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння», — гаворыцца ў паведамленні МЗС Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?