Як паведамілі ва ўпраўленні МНС па Магілёўскай вобласці, жанчына аднесла гадзіннік, зняты ў 1970-я гады з падводнай лодкі, які вісеў на кухні, у Бабруйскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, паглядзеўшы навуковую тэлеперадачу, у якой гаварылася, што такія прадметы могуць выпраменьваць радыяцыю.

Пры замерах, праведзеных работнікамі цэнтра, на паверхні гадзінніка было выяўлена радыеактыўнае гама-выпраменьванне, якое складала 8,8 мкЗв/гадз. Разам з тым на адлегласці аднаго метра ад гадзіннікавага механізма выпраменьванне было ўжо 0,14 мкЗв/ч, што з’яўляецца натуральным фонам. Радыяцыю выпраменьвалі рэчывы, дабаўленыя ў фарбу дэталей гадзінніка. Ніякіх дакументаў на гадзіннік з тэхнічнымі характарыстыкамі не было.

Як растлумачыла спецыялістам жанчына, гадзіннік, што вісеў на сцяне ў кухні, а таксама той, што быў у кладоўцы, 14 гадоў таму былі падараваныя ім на вяселле адным са сваякоў мужа.

Работнікі бабруйскай санстанцыі плануюць дадаткова правесці дазіметрычныя вымярэнні радыяцыйнага фону ў кватэры і ў жылым доме з даваннем жыльцам неабходнай інфармацыі аб радыяцыйным становішчы.

Камісія па НС Бабруйскага гарвыканкама мае намер прыцягнуць спецыялістаў для далейшай утылізацыі крыніцы іянізуючага выпраменьвання. Радыеактыўны гадзіннік з кватэры выдалілі. «Рэчы, якія выпраменьваюць радыяцыю, павінны быць утылізаваныя», — заявілі ў абласным упраўленні МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?