«А хто дзетак мае, няхай навучае», — толькі так і скажаш пасля прагляду гэтага відэа, што пачынаецца забаўна, а сканчаецца страшна.
У выніку бяздумнага зорбінгу на расійскім каўказскім курорце Дамбай загінуў чалавек. Шар пусцілі па гарналыжнай трасе, не ўлічыўшы, што побач глыбокая цясніна, куды і ён скіраваўся ўрэшце.
Зорбінг — гэта экстрэмальны атракцыён і від спорту, які заключаецца ў спуску чалавека ў празрыстым шары, гэтак званым зорбе, з гары.