Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч заявіў, што Партыя БНФ ужо пачала перамовы на гэты конт сумесна з рухам «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча і грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду» Ўладзімера Някляева.

«Сойм нашай партыі даручыў кіраўніцтву і звярнуўся да калегаў па дэмакратычным лагеры вызначыцца з магчымай працэдурай абрання адзінага кандыдата да 25 сакавіка гэтага года.

Гэта робіцца таму, што папярэднія выбарчыя кампаніі паказалі — абсалютна недастаткова мець прозвішча адзінага кандыдата на момант афіцыйнага абвяшчэння выбараў кампаніі альбо за два-тры месяцы да іх пачатку», — адзначыў Аляксей Янукевіч.

Лідар Партыі БНФ таксама сказаў, што цягам студзеня кола ўдзельнікаў перамоваў «істотна пашырыцца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?