Адпаведнае распараджэнне «Аб некаторых пытаннях рэарганізацыі асобных рэдакцый сродкаў масавай інфармацыі» ад 10 студзеня 2013 г. падпісана прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам і кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Андрэем Кабяковым,
паведамілі БЕЛТА ў Адміністрацыі Прэзідэнта.

У адпаведнасці з дакументам, плануецца правесці рэарганізацыю устаноў «Рэдакцыя газеты «Рэспубліка» і «Рэдакцыі газеты «Беларуская ніва» шляхам іх далучэння да ўстановы Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссия».

Міністэрству інфармацыі даручана на працягу 15 дзён ўнесці на разгляд урада праект адпаведнай пастановы.

Міністэрству адукацыі даручана да 20 студзеня 2013 г. прыняць рашэнне аб рэарганізацыі ўстановы «Рэдакцыя газеты «Знамя юности» шляхам яго далучэння да «Советской Белоруссии».

Акрамя таго, Мінінфарму даручана ініцыяваць разгляд на пазачарговым агульным сходзе акцыянераў ААТ «Народная газета» пытанняў перадачы функцый рэдакцыі газеты «СБ» і ліквідацыі гэтага таварыства. Кантроль за выкананнем распараджэння ўскладзены на Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?