Мінскае «Дынама» ў чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі выйграла ў гасцях у «Тарпеда» з лікам 2:1 (1:0, 1:0, 0:1).

Такім чынам мінскі клуб узняўся ў Заходняй канферэнцыі на 8-е месца, паведамляе «Прессбол».

Турнірнае становішча:

… 6. Слован — 63 (41), 7. Леў — 57 (40), 8. Дынама Мінск — 56 (42), 9. Данбас — 55 (42), 10. Тарпеда — 53 (42), 11. Атлант — 49 (42)…

«Дынама» да канца рэгулярнага чэмпіянату засталося правесці 10 гульняў, наступныя тры пройдуць у Мінску.

17 студзеня з ХК «Сібір», 19-га — з «Амурам», 19-га — з «Металургам» з Новакузнецка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0