Міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў заявіў пра магчымае прадастаўленне Сербіі крэдыту ў 1 млрд даляраў для стабілізацыі эканомікі. Акрамя таго, Масква выдзеліць Белграду 800 млн даляраў на будаўніцтва чыгункі.

На фота - Младан Дзінкіч.

На фота - Младан Дзінкіч.

«Мы дамовіліся праз пару тыдняў яшчэ раз сустрэцца, бо неабходна прапрацаваць з бізнэсам, улічыць магчымыя інтарэсы нашага бізнэсу па прыватызацыі нейкіх аб’ектаў у Сербіі», — сказаў Сілуанаў на прэс-канферэнцыі.

Са свайго боку Белград плануе надаць будаўніцтву ўчастка газаправода «Паўднёвы паток» статус нацыянальнага праекта.

«Гэта адбудзецца ўжо на працягу бягучага месяца. „Паўднёвы паток“, сапраўды, праект, які мае стратэгічнае значэнне для Сербіі, і ўрад ужо падрыхтаваў праект закона, звязанага з наданнем яму статусу нацыянальнага праекта», — сказаў міністр фінансаў і эканомікі Сербіі Младан Дзінкіч журналістам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?