або «Якія з пераможцаў апошніх трох чэмпіянатаў свету сярод барыста не выкарыстоўвалі бобу са сваёй краіны?», то кампанія Google падрыхтавала для вас анлайн-курс прасунутага пошуку (прычым ужо другі).

Пошук адказаў на пытанні, якія нельга знайсці з дапамогай аднаго запыту, можа хутка ператварыцца ў цэлае даследаванне. Як піша Дэн Расэл, які займае ў Google пасаду тэхнічнага убер-кіраўніка па якасці пошуку і шчасці карыстальнікаў, новы курс прасунутага пошуку дапаможа атрымаць больш глыбокае разуменне таго, як стаць лепшым даследчыкам.

Абяцаюць, што цягам курса ўдзельнікі на парадак палепшаць свае навыкі пошуку з дапамогай сучасных і незалежных пошукавых задач,
будуць працаваць над іх вырашэннем разам, а таксама змогуць задаваць пытанні пошукавым экспертам Google праз відэасустрэчы ў Google+ і праз форум праграмы.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў праграме можна тут. Курс пачнецца 23 студзеня і працягнецца да 8 лютага. Паспяхова скончыўшы курс, удзельнікі атрымаюць сертыфікат пра яго заканчэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?