Чыгуначным (Віцебска) раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі праводзіцца праверка па факце гібелі малога хлопчыка ў адным з віцебскіх гатэляў.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, 9 студзеня позна вечарам, вяртаючыся з Еўропы ў Маскву, муж і жонка — грамадзяне Расіі 1983 і 1984 гадоў нараджэння — разам са сваімі дзецьмі (малодшаму адзін год, старэйшаму шэсць гадоў) засяліліся ў двухмясцовы нумар.

10 студзеня каля 8 гадзін раніцы бацькі знайшлі труп малодшага дзіцяці. Пры садзеянні супрацоўнікаў гатэля была выклікана брыгада хуткай дапамогі, якая канстатавала смерць дзіцяці.

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група ў складзе супрацоўнікаў Чыгуначнага РАСК і Чыгуначнага РАУС, а таксама дзяржаўны медыцынскі эксперт, эксперт-крыміналіст Чыгуначнага РАУС.

Падчас праверкі апытаныя сведкі здарэння, неадкладна прызначаныя крыміналістычныя экспертызы, якія дазволяць зрабіць канчатковую выснову аб прычыне смерці дзіцяці. Паводле папярэдніх звестак смерць магла наступіць у выніку закрыцця дыхальных шляхоў рэшткамі ежы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?