У суботу, 12 студзеня, захаваецца ўплыў цыклону «Карлас».

На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца снег, днём месцамі па Гомельскай вобласці -- моцны.
Вецер пераменных напрамкаў, умераны.

Тэмпература паветра: мінімальная ўначы -5 .. -11°С, пры праясненнях -12 . .-15°С, максімальная днём ад -2°С на поўдні да -10°С на поўначы краіны.

У нядзелю, 13 студзеня, цэнтр цыклона апынецца над паўднёва-заходнімі рэгіёнамі Беларусі. Кароткачасовы снег прагназуецца ў большасці раёнаў краіны. Вецер усходняй чвэрці ўмераны.

Тэмпература паветра: мінімальная ўначы -5 .. -12°С, пры праясненнях да -15°С, максімальная днём -3 .. -10°С.

У панядзелак, 14 студзеня, з ростам атмасфернага ціску невялікі снег будзе адзначацца толькі ў асобных раёнах краіны. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёва-ўсходні ўмераны.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу -8 .. -15°С, пры праясненнях -16 .. -20°С, максімальная днём -5 .. -12°С.

Будзьце асцярожныя, асобныя ўчасткі дарог слізкія!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?