«Белпошта» запрашае прыняць удзел у новым праекце, звязаным з чэмпіянатам свету па хакеі 2014 года. Афіцыйным талісманам спартыўнай падзеі абранае зубраня. Але імя ў сімвала будучага чэмпіянату свету пакуль няма.

Усім ахвотным прапуецца паўдзельнічаць у конкурсе «Прыдумай імя для зубраня». Мэта конкурсу — знайсці імя для талісмана і прыдумаць яго гісторыю.

Арганізатары абяцаюць, што ўсе прапановы будуць перададзеныя ў конкурсную камісію Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь і Дырэкцыю па падрыхтоўцы чэмпіянату свету.

Да 1 красавіка свае варыянты можна даслаць па адрасе: РУП «Белпошта», а/с № 387, 220050, г. Мінск, с пазнакай на конкурс «Прыдумай імя для зубраняці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0