Закон «Аб камерцыйнай тайне» ўступіць у сілу ў ліпені 2013 года. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях.

Дакумент падрыхтаваны на аснове канцэпцыі, распрацаванай Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі. У падрыхтоўцы закона ўдзельнічалі прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Міністэрства эканомікі, Міністэрства юстыцыі і інш.

Прадмет рэгулявання закона складаюць адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі з устанаўленнем, змяненнем і адменай рэжыму камерцыйнай тайны, а таксама ў сувязі з прававой аховай камерцыйнай тайны.

Пад камерцыйнай тайнай маюцца на ўвазе звесткі любога характару (тэхнічнага, арганізацыйнага, камерцыйнага, фінансавага і іншага), у тым ліку сакрэты вытворчасці (ноу-хау),
якія адпавядаюць патрабаванням закона, адносна якіх устаноўлены рэжым камерцыйнай тайны.

Дакумент вызначае ўмовы ўзнікнення, змянення, спынення прававой аховы камерцыйнай тайны, патрабаванні да звестак, адносна якіх можа быць устаноўлены рэжым камерцыйнай тайны, замацоўвае прыкладны пералік звестак, якія не могуць складаць камерцыйную тайну.

Закон прадугледжвае меры па ўстанаўленню рэжыму камерцыйнай тайны, правы і абавязкі ўладальніка камерцыйнай тайны, рэгламентуе парадак доступу да яе, устанаўлівае асаблівасці яе аховы ў адносінах з контрагентамі і работнікамі.

Нарматыўна-прававым актам уносяцца істотныя змяненні ў палажэнні Грамадзянскага кодэкса:

нераскрытая інфармацыя выключаецца з аб’ектаў права інтэлектуальнай уласнасці, у іх ліку застаюцца сакрэты вытворчасці (ноу-хау), на якія, у той жа час, не распаўсюджваецца дзеянне выключнага права.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?