Прэс‑служба Міністэрства юстыцыі 18 ліпеня паведаміла, што ў шэрагах «зялёных» 582 сябры, што амаль удвая меней мінімальнай колькасці актывістаў, устаноўленай заканадаўствам для дзейнасці партыі (1000).

Апрача таго, нагадваюць у Мінюсце, партыя мусіць мець Мінскую гарадскую і абласныя арганізацыйныя структуры ў большасці абласцей, створаныя згодна з заканадаўствам і партыйным статутам. Але Партыя зялёных не стварыла ніводнай з гэтых структур.

У Мінюсце кажуць, што партыі было прапанавана выправціь недахопы альбо самаліквідавацца: «У сакавіку бягучага года ў Міністэрства юстыцыі паступіў пратакол з’езду названай партыі, на якім разглядалася пытанне аб яе ліквідацыі. Аднак на запыт Міністэрства юстыцыі прадставіць дакументы, якія б пацвердзілі правамоцнасць з’езда, гэтага зроблена не было».

Таму Мінюст накіраваў іскавую заяву ў Вярхоўны суд аб ліквідацыі Беларускай экалагічнай партыі зялёных «БЭЗ».

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0