Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава заняла другое месца ў спрынце, які прайшоў 11 студзеня ў нямецкім Рупольдынгу ў рамках пятага этапу Кубка свету.
Дыстанцыю 7,5 км спартсменка пераадолела за 21 хвіліну 4,3 секунды з адным штрафным кругам (0+1). Домрачава на 7,1 секунды адстала ад немкі Мірыям Гёснер (0+1) і на 10,4 секунды апярэдзіла фінку Кайсу Мякярайнен, якая фінішавала трэцяй (1+0).
Людміла Калінчык заняла
У агульным заліку Кубка свету Домрачава займае чацвёртае месца (389 ачкоў) пасля нарвежкі Торы Бергер (514), Гёснер (437) і яшчэ адной прадстаўніцы Германіі Андрэа Хенкель (399).Скардзіна на
12 студзеня ў Рупольдынгу пройдзе мужчынскі спрынт на 10 км.
0
0
0
0
0
0