У Беларусі ў сістэме дзяржаўных органаў неабходна сфарміраваць кампактную кіраўніцкую структуру, якая б эфектыўна працавала, заявіў Аляксандр Лукашэнка 11 студзеня на нарадзе па пытаннях аптымізацыі структуры, колькасці і функцый дзяржаўных органаў.

«Я адчуваю, што 25% мы проста можам скараціць, вызвалім амаль 130 млн. долараў па годзе. Гэта добрыя грошы. І плюс з бюджэту дабавім, і гэта той фонд, які мы можам мець для павышэння заработнай платы астатнім, — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта. — Таму давайце такім чынам пойдзем і за першае паўгоддзе поўнасцю ўтрасем гэтую структуру, арыентуючыся на 25% скарачэння колькасці.

25% у цэлым — гэта святое.
Далей можна забыць аб гэтым пытанні, таму што ў параўнанні з іншымі краінамі ў нас і колькасць мізэрная, а што да грашовага забеспячэння, дык яно наогул ніякае».

Адпаведны праект указа павінен быць прадстаўлены ў першым квартале гэтага года.

«1 ліпеня вы мяне праінфармуеце, што ўсё прыведзена ў парадак. І не дай бог (гэта будзе асобным пунктам ва ўказе) у вас з’явяцца „падснежнікі“ і замест гэтых людзей вы ў падпарадкаваных арганізацыях будзеце мець большую колькасць, таму што наступным этапам пойдуць падпарадкаваныя вам арганізацыі», — сказаў Лукашэнка.

«Калі да мяне паступіць указ, тыя, хто мае сваю пазіцыю, прыкладзіце да яго, збярыце заўвагі.

Любы член урада, губернатар, калі ў яго ёсць нейкія заўвагі, няхай прыкладуць. Калі трэба, я запрашу, і яшчэ раз абмяркуем. Я не буду чыста абстрактна механічна падпісваць гэты дакумент», — заявіў беларускі кіраўнік.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?