У гістарычным цэнтры Гродна зносяць флігель палаца віцэ‑адміністратара, пабудаванага ў 1794 годзе.

Пра гэта БелаПАН паведаміў актывіст кампаніі па захаванні гістарычнага цэнтра Гродна, краязнаўца Сцяпан Свідзерскі. Будынак размешчаны па адрасе: вуліца Горкага, 2а.

Флігель быў пабудаваны па праекце архітэктара Мэзера ў стылі барока і выкарыстоўваўся як стайня. «У гэтым флігелі былі цалкам захаваныя з XVIIІ стагоддзя сцены, адна з якіх ужо знесена, — паведаміў С.Свідзерскі. — Цяпер работы працягваюцца. На з’яўленне людзей з відэа‑ і фотакамерамі рабочыя рэагуюць агрэсіўна.

Паводле інфармацыі С.Свідзерскага, будынак флігеля належыць Гродзенскай епархіі. «Замест яго павінна з’явіцца невялікая царква і гаспадарчая пабудова, — зазначыў краязнаўца. — Раней прадстаўнікі епархіі заяўлялі, што будынак будзе захаваны».

Тацяна Каравянкова, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0