У Беларусі зацверджана праграма дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на 2013–2015 гады.Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Савета міністраў № 1242 ад 29 снежня 2012 года.
Як паведамляе
фінансавае, маёмаснае і інфармацыйнае забеспячэнне суб’ектаў, а таксама садзейнічанне беспрацоўным у арганізацыі ўласнай справы.Падчас рэалізацыі праграмы будуць прынятыя меры па стымуляванні дзелавой актыўнасці, ухіленні адміністрацыйных бар’ераў, якія перашкаджаюць вядзенню бізнесу, а таксама павышэнню эфектыўнасці працы і далейшаму развіццю інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
«Для дасягнення заяўленых мэт у 2013–2015 гадах павінны вырашацца задачы па ўваходжанні Беларусі ў лік перадавых краін па вядучых міжнародных рэйтынгах, якія характарызуюць канкурэнтаздольнасць, дзелавое асяроддзе, узровень інавацыйнага развіцця і эфектыўнасць дзяржаўнага кіравання. Гэта будзе спрыяць паляпшэнню міжнароднага іміджу і росту даверу ў нацыянальных і замежных інвестараў да эканамічнай палітыкі, што праводзіцца, — гаворыцца ў паведамленні
Агульную каардынацыю і маніторынг выканання мерапрыемстваў праграмы ажыццяўляе Міністэрства эканомікі Беларусі, кантроль за эфектыўнасцю і аб’ёмамі выканання гэтых мерапрыемстваў на месцах — аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.