У гонар Дня абаронцаў свабоды каля Віленскага тэлецэнтра запалілі памятныя вогнішчы.

У гонар Дня абаронцаў свабоды каля Віленскага тэлецэнтра запалілі памятныя вогнішчы.

13 студзеня спаўняецца 22 гады з дня трагічных падзей каля віленскага тэлецэнтра. Нагадаем, менавіта тады дасягнула свайго апагею супрацьстаянне паміж прыхільнікамі незалежнасці і савецкімі войскамі. У ноч з 12 студзеня на 13 студзеня калоны савецкай бронетэхнікі накіравалася ў цэнтр Вільні - да будынка парламента і тэлецэнтра.

13 студзеня 1991 пры штурме савецкімі салдатамі тэлевізійнай вежы загінулі 15 бяззбройных людзей, больш за 600 было паранена.

Па словах дырэктара Міжнароднай камісіі гістарычнай справядлівасці Роналдаса Рачынскаса, 13 студзеня 1991 года - адзін з самых важных дзён у найноўшай гісторыі Літвы -

гэта быў самы галоўны пераломны момант на шляху аднаўлення незалежнасці. У тыя дні грамадства згуртавацца і абараніла незалежнасць краіны.
У тыя дні вырашаліся лёсы ўсіх народаў і краін, паняволеных савецкай імперыяй, можна сказаць, што вырашалася будучыня Еўропы.

«13 студзеня быў лёсавызначальны дзень, калі Літва абараніла сваю незалежнасць, але свабода -- гэта не дадзенасць, таму кожны з нас павінен абараняць яе. Успамінаючы пра абаронцаў свабоды, давайце ўспомнім, што полымя свечкі -- не толькі знак жалобы і суму. Гэта -- і сімвал надзеі і цвёрдасці », - сказала прэзідэнт краіны Даля Грыбаўскайце.

13 студзеня прэзідэнт будзе ўдзельнічаць у імпрэзе, прысвечаным Дню абаронцаў свабоды ў Сейме і ў цырымоніі ўзняцця дзяржаўнага сцяга на плошчы Незалежнасці. Таксама яна ўшануе памяць ахвяр 13 студзеня на могілках на Антокалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?