У цэнтры Масквы 13 студзеня праходзіць апазіцыйнае шэсце супраць закона-адказу на «Акт Магніцкага». Рух дзвюх калон пачаўся ад Страстнога бульвара ў кірунку праспекта Сахарава па абодвух баках Бульварнага кольца. Страстны бульвар запоўнены маніфестантамі цалкам, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Удзельнікі акцыі нясуць плакаты з партрэтамі дэпутатаў расійскай Дзярждумы і членаў Савета Федэрацыі з надпісамі «Ганьба».

Месца правядзенне акцыі і падыходы ачэпленыя ўзмоцненымі нарадамі паліцыі і вайскоўцамі Унутраных войскаў.

Акцыя была дазволеная ўладамі. Праход на месца мерапрыемства ажыццяўляўся праз рамкі металадэтэктараў. Агульны парадак забяспечваюць больш за 4 тыс супрацоўнікаў паліцыі і вайскоўцаў Унутраных войскаў.

Нягледзячы на ​​тое, што арганізатары шэсця заявілі пра агульнаграмадзянскі характар ​​акцыі, прысутныя пашыхтаваліся па палітычнай прыкмеце: па правым баку ідуць прадстаўнікі ліберальных рухаў на чале з сустаршынямі ПАРНАС, па левым — левыя на чале з Сяргеем Удальцовым, які спаліў падчас акцыі партрэт Пуціна. Левыя актывісты скандавалі лозунгі «Наша Дума — дура», «Пуцін — лыжы — Магадан!», «Паліцыя з народам! Не служы ўродам!»

У шэсці ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў тысяч чалавек (прысутны на акцыі карэспандэнт Газеты.ru ацаніў колькасць удзельнікаў у 50 тысяч, маскоўская паліцыя -- у 7 тысяч чалавек).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?