Суддзі амерыканскага часопіса National Geographic паглядзелі больш за 22 тысячаў здымкаў, якія падалі фатографы з 150 краінаў, каб вызначыць пераможцаў фотаконкурсу 2012 года. Фотаздымкі ацэньвалі ў трох катэгорыях: «Людзі», «Месцы» і «Прырода».

ГАЛОЎНАЯ ПРЭМІЯ: «Выбух» — на фота Бусаба, Індакітайская тыгрыца, за якой даглядаюць ў Адкрытым заапарку Каа-Кіа ў Тайлfндзе. Раней я ўжо шмат здымаў Бусабу, і станавілася ўсё цяжэй зрабіць фота, якое б адрознівалася ад іншых. Таму я ўзяўся больш уважліва назіраць за ёй падчас наведвання заапарку, спадзеючыся злавіць яшчэ нейкі кадр з яе жыцця. Такая магчымасць нарэшце з'явілася, калі я глядзеў, як Бусаба купаецца ў сваім басейне, а потым абтрасае ваду. Сціпла дадам, што ў гэты дзень мне проста ветліва ўсміхнулася Матухна Прырода! (Тэкст аўтара: Ашлі Вінцэнт (Ashley Vincent)).

ПЕРШАЕ МЕСЦА, катэгорыі «Месца» Гара Матэргорн (Цэрматт), Швейцарыя — Матэргорн, вышынёй 4478 метраў, падчас поўні. (Тэкст аўтара: Ненад Шаліч (Nenad Šaljić)).

ПЕРШАЕ МЕСЦА, КАТЭГОРЫЯ «ЛЮДЗІ»: Сярод жыхароў сметніка (муніцыпальны сметнік Дандора ў Найробі, Кенія). Пад канец дня жанчынам дазваляюць пакорпацца на сметніку. (Тэкст аўтара: Майка Альбэрт (Micah Albert)).

ВЫБАР ГЛЕДАЧОЎ, катэгорыі «Месца»: Паляўнічыя за айсбергамі (пасёлак Понд-Інлет, тэрыторыя Нунавут, Канада) — адколваць абломкі лёду з айсберга — гэта звыклы спосаб для інуітаў, якія жывуць тут, атрымліваць пітную ваду на сушы. Падчас палявання, што доўжылася тыдзень, мы натыкнуліся на гэты велічны айсбэрг, які ўмерз у лёд. Гэта стала выдатнай магчымасьцю набраць дастаткова лёду і пітной вады на рэшту падарожжа. (Тэкст аўтара: Адам Койш (Adam Coish)).

ВЫБАР ГЛЕДАЧОЎ, КАТЭГОРЫЯ «ЛЮДЗІ»: Экспедыцыя па слядах Амундсена (Хардангервіда, Нарвегія) — лыжнае спаборніцтва па маршруце вядомага даследніка Руала Амундсена прывяло ўдзельнікаў на горнае плато Хардангервіда ў Нарвегіі. Стокіламетровы шлях праз гэта плато, якім ішоў Амундсен, рыхтуючыся да экспедыцыі на Паўднёвы полюс ў 1911 годзе, да гэтага часу цікавіць даследнікаў. Амундсен не змог перайсці плато і павінен быў вярнуцца з-за дрэннага надвор’я. Як сцвярджаюць, ён казаў, што спроба перайсці Хардангервіда была гэткая ж небяспечная і цяжкая, як і заваяваць Паўднёвы полюс. Група на здымку выкарыстала спаборніцтвы для падрыхтоўкі падарожжа ў Грэнландыю. (Тэкст аўтара: Кай-Ота Мэлау (Kai-Otto Melau)).

ВЫБАР ГЛЕДАЧОЎ, КАТЭГОРЫЯ «ПРЫРОДА»: Хвіліна пяшчоты (Нацыянальны запаведнік Масаі-Мара, Кенія). Кожны дзень у запаведніку Масаі-Мара пачынаецца з чагосьці новага, не такога, як раней, а сканчваецца памятнымі ўспамінамі і відовішчнымі фатаграфіямі. Мне вельмі пашанцавала ўбачыць і зьняць Малайку, як завуць гэтую самку гепарда, і яе дзіцяня. Яе добра ведаюць у парку па звычцы заскакваць на машыны. Яна навучылася гэтаму ад сваёй маці Кіке, а тая і ў сваёй маці Амбер. Цяпер, як і яе маці, Малайка вучыць гэтаму сваё дзіця. А такія ўрокі становяцца яшчэ адной прынадай для турыстаў. Вось адзін з момантаў пяшчоты паміж Малайкай і дзіцём. Мне вельмі пашанцавала зняць гэты момант. (Тэкст аўтара: Санджу Бгор (Sanjeev Bhor)).

Лісіца (мясцовасць Скво-Крык, акруга Парк, штат Ваёмінг; гэтая тэрыторыя ахоплівае большую частку Елаўстонскага нацыянальнага парку ў ЗША) — Звычайная лісіца, з яе дзівосным слыхам, вылоўлівае мышэй з-пад замерзлага снегу на глыбіні больш за 60 сантыметраў. Яна высока падскоквае і праломвае абледзянелую паверхню носам. Так, у вертыкальным «ныранні», лісіца ловіць мышэй пад снегам. (Тэкст аўтара: Майкал Істман (Michael Eastman)).

Традыцыйныя кітайскія гонкі на «Чаўнах-цмоках», мястэчка Яньбу, правінцыя Гуандун, Кітай) — Гонкі на «Чаўнах-цмоках» — традыцыйная кітайская забава. Такія вадзяныя святы ў памяць пра патрыятычнага паэта старажытнага Кітая, якога звалі Цюй Юань, праводзяць ужо дзве тысячы гадоў. (Тэкст аўтара: Гуань Цзячэн).

На ўсходзе Ісландыі (на ўсход ад лагуны Экюдльсаўрлоўн, Ісландыя) — ледавіковая вада сцякае на бераг з ледавіка Брэйдамеркюр’екюдль на ўсходнім узбярэжжы Ісландыі. Гэты здымак у слабым святле канца палярнага лета зроблены з вытрымкай у чатыры хвіліны; цягам дзвюх хвілін фатограф падсвечваў аскепак ледавіковага лёду лямпай. (Тэкст аўтара: Эрык Гат (Eric Guth)).

У няволі (Бэкасі, Інданэзія) — Рэабілітацыйны цэнтр Яясан-Галух — ўстанова для бедных псіхічна хворых у горадзе Бэкасі ў Інданэзіі. У ім знаходзіцца больш за 250 пацыентаў. Большасьць іх — з бедных сем’яў, якія не цікавяцца іх станам ці не здольныя гэта рабіць. Некаторыя з пацыентаў — бяздомныя, якіх прывяла з вуліцаў паліцыя. Адзінае лячэнне, якое яны атрымліваюць, — ад скурных хваробаў. Ніякага псіхіятрычнага лячэння і дапамогі няма. Траціна пацыентаў прыкаваная ланцугамі — гэта тычыцца тых, каго лічаць некантраляванымі або небяспечнымі. (Тэкст аўтара: Вэндэл Філіпс (Wendell Phillips)).

Жудасная Эйфелеўка (Парыж, Францыя) — Змрочны зімовы дзень быў мне на карысць, бо стварыў гэта жудаснае адчуванне ад вядомага сімвала Парыжа, Эйфелевай вежы. (Тэкст аўтара: Індра Свары Ванавіджоё (Indra Swari Wonowidjojo)).

Драпежнік (Камода, Інданэзія) — Мяне атачалі 1000 рыбаў, якія рухаліся сінхронна з-за нападу драпежніка. Гэта было неверагоднае відовішча. (Тэкст аўтара: Франсіска Харліджанта (Fransisca Harlijanto)).

Мядзведзь буры жудасны (Ursus Arctos Horribilis — лацінскі назоў мядзведзя Грызлі) (мясцовасьць Бэар-Крык, возера Алекнагік, Аляска, ЗША) — гэта фота дзікага мядзведзя грызлі, які вынюхвае сляды на сцежцы дзікіх жывёлаў, я зрабіў з дапамогай самаробнага аўтаспуску ў маёй лічбавай люстраной камеры. (Тэкст аўтара: Джэйсан Чынг (Jason Ching)).

Рыбакі на жэрдачках (Мідыгама, Шры-Ланка) — Рыбачыць з жэрдак — такі спосаб існуе толькі на Шры-Ланцы. Рыбакі сядзяць на перакладзіне, якую называюць «пета», яна прывязаная да вертыкальнай жэрдкі, забітай ў каралавы рыф. Гэты здымак з вялікай вытрымкай паказвае, якое няўстойлівае іх «працоўнае месца». (Тэкст аўтара: Ульрых Ламберт (Ulrich Lambert)).

Ашлі Вінцэнт (Ashley Vincent) з Чонбуры ў Тайландзе атрымаў галоўную прэмію ў 10 тысяч даляраў (і першае месца ў катэгорыі «Прырода») за неверагодны кадр тыгрыцы ў адным з заапаркаў Тайланду, калі тая абтрасала ваду пасля купання. Ненад Шаліч (Nenad Šaljić) з Спліту ў Харватыі стаў першым у катэгорыі «Месцы» са сваім напоўненым настроем здымкам швейцарскай гары Матэргорн. А Майка Альберт (Micah Albert) з горада Фэйр-Оўкс ў Каліфорніі ў ЗША атрымаў першае месца ў катэгорыі «Людзі» за сваю неверагодную фатаграфію жанчынаў, якія рыюцца на сметніку каля трушчобаў горада Найробі у Кеніі, які стаў прычынай шэрагу хваробаў, ад якіх пакутуе каля мільёна жыхароў гэтых трушчобаў.

У журы конкурсу былі фатограф-прыродазнавец Крысціян Цыглер (Christian Ziegler) і фатографы-дакументалісты Герд Людвіг (Gerd Ludwig) і Дэбі Флемінг Кафэры (Debbie Fleming Caffery).

Кен Гайгер (Ken Geiger), намеснік дырэктара часопіса па фатаграфіі, сказаў, што калібр прадстаўленых на конкурс фота і далей дзівіць яго.

«Адно толькі колькасьць пададзеных здымкаў паказвае, наколькі важнай і даступнай стала лічбавая фатаграфія, — сказаў Гайгер. — Яна дазваляе фатографам ва ўсім свеце дзяліцца бачаным і перажытым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?