Недалёка ад эскалатараў біліся маладыя людзі «ўсходняга выгляду» й беларусы. Першых было 7–8 чалавек, апошніх — менш. Як паведаміў адзін з чытачоў, міліцыянтаў не было відаць, раздымалі хлопцаў дзве супрацоўніцы метро. У выніку, беларусы паехалі на эскалатары ўверх, а замежнікі засталіся на платформе.

Нагадаем, нядаўна ў метро адбылася бойка беларусаў і «асобаў каўказскай нацыянальнасці». Гэты канфлікт узнік увечары 31 снежня ў вагоне на другой лініі метро. Аднак міліцыя не палічыла той інцыдэнт групавой бойкай, бо ўдзельнікі не мелі прэтэнзій адзін да аднаго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?