Пасля6-гадовага маўчання, гомельскі пустэльнік і Тэзей беларускага постмадэрнізму Сяргей Балахонаў выпусціў новую кнігу прозы «Зямля пад крыламі Фенікса». З гэтае нагоды, 19 студзеня ў кнігарні логвінаЎ адбудзецца прэзентацыя кнігі, падмацаваная магутным усходнебеларускім дэсантам.
У імпрэзе, акрамя аўтара, будуць удзельнічаць:
бард Андрэй Мельнікаў
літаратуразнавец Аксана Бязлепкіна
пісьменніца Анка Упала
рэдактар кнігі Аўген Касцюшка
Вядоўца — Ігар Бабкоў, а ў дадатак Сяргей Балахонаў выканае колькі песняў, а капэла.
Кнігарня «Логвінаў» (Мінск,пр-т Незалежнасці, 37а), Пачатак, а19-й . Уваход — вольны.
Трохі пра кнігу.
- Думаеш, ты ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка Фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбэльскім альбоме? Як адзначалі старадаўнія літвіны сваё вяртанне з Месяца? Дарадца ў гэтых пытаннях — кніга Сяргея Балахонава. Чытайце! Здзіўляйцеся! Спрачайцеся!