Партызанскі раённы аддзел Следчага камітэта Беларусі накіруе хадайніцтва ў пракуратуру раёна аб заключэнні пад варту галоўнага фігуранта справы аб збіцці інваліда ў мінскім метро,
паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Мінску Аляксандр Герасімаў.

11 студзеня ў дачыненні да гэтага падазраванага (мінчанін 1995 года нараджэння) была распачата справа за хуліганства па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса.

«Ужо апытаныя каля 12 чалавек. Яны пацвердзілі, што падазраваны ўдзельнічаў у збіцці. Аднак карціна па справе недастатковая. Не хапае самага галоўнага: паказанняў пацярпелага. Ён пакуль не здольны гаварыць», — растлумачыў Герасімаў.

Нагадаем, што 2 студзеня мінчук, інвалід першай групы, разам з маці вяртаўся на метро дахаты. Яго просьба саступіць месца скончылася бойкай. Пасля яе пацярпелага даставілі ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?