Былы прэзыдэнт Францыі Жак Шырак быў выкліканы ў чацьвер на допыт у сувязі са скандалам вакол фінансаваньня яго партыі падчас ягонага знаходжаньня на пасадзе мэра Парыжу.

Допыт быў арганізаваны ў офісе партыі ў прысутнасьці адваката. Экс-прэзыдэнта выклікалі на допыт у якасьці сьведкі, але яму могуць быць прад’яўленыя і крымінальныя абвіначаваньні.

Сьведкі разьбіраюць сытуацыю вакол схемы фіктыўных працоўных месцаў, якая выкарыстоўвалася для фінансаваньня не інуючай ужо Кансэрватыўнай партыі Шырака, калі ён быў мэрам францускай сталіцы ў 1977—1995 гг. Гаворка пра незаконныя выплаты сябрам гэтай партыі ў гэты пэрыяд.

Адвакат былога прэзыдэнта заявіў, што допытаў Шырака ў сувязі зь іншымі скандаламі ня будзе.

12 год у часе прэзыдэнцтва Шырак карыстаўся імунітэтам і ня мог быць дапытаны паліцыяй. Цяпер прэзыдэнцкі імунітэт не дазваляе паліцыі прыцягнуць яго да адказнасьці па расьледаваньні сьмерці францускага судзьдзі ў Джыбуці, а таксама да разьбіральніцтва па справе аб меркаваных спробах ачарніць Нікаля Сарказі. Але гэты імунітэт не распаўсюджваецца на пэрыяд, які папярэднічаў прэзыдэнцтву.

У сувязі са скандалам, наконт якога ў чацьвер дапыталі экс-прэзыдэнта, у 2004 гю. быў асуджаны Ален Жупэ, былы прэм’ер і паплечнік Шарыка. Яму таксама забаранілі год займацца палітыкай.

Шырак адмаўляе сваю датычнасьць да парушэньня закону.

BBC

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0