Першае ў 2013 годзе пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыце стэнд-бай МВФ Беларусь ажыццявіла 14 студзеня.
Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства фінансаў, памер плацяжу склаў 64,7 млн. SDR, або 99 млн. долараў ЗША па наяўным курсе.
Нагадаем, у студзені 2013 года Беларусь планавала зрабіць па крэдыце МВФ дзве выплаты на агульную суму 182,4 млн. долараў.
Як вынікае з графіка плацяжоў, апублікаванага на сайце МВФ, найбольшыя выплаты ў 2013 годзе прыпадуць на красавік, чэрвень і кастрычнік: у гэтыя месяцы Беларусь павінна будзе выплаціць па 175 млн. SDR (каля 270 млн. долараў па бягучым курсе SDR).

У 2014 годзе Беларусь, згодна з графікам, павінна выплаціць МВФ 892,39 млн. SDR (1,37 млрд. долараў), у 2015 годзе — 55,17 млн. SDR (85 млн. долараў). Апошні плацеж па крэдыце стэнд-бай павінен быць праведзены 1 мая 2015 года.

Пяць траншаў крэдыту ў рамках праграмы стэнд-бай на агульную суму 3,46 млрд. долараў Беларусь атрымала ад МВФ у 2009–2010 гадах.

У 2011 годзе Беларусь выплаціла працэнтныя плацяжы па крэдыце ў памеры 54,7 млн. SDR (83,5 млн. долараў), у 2012-м — зрабіла пяць плацяжоў па доўгу на агульную суму 303,5 млн. SDR (465,2 млн. долараў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?