18 ліпеня адзін з іх Ларыса Шчыракова атрымала позву ў Гаспадарчы суд Гомельскай вобласці. Яна мусіць з’явіцца там 30 ліпеня. Шчыракову абвінавачваюць у ажыцьцяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі.

23 чэрвеня ў Гомелі быў зладжаны бардаўскі канцэрт з удзелам Андрэя Мельнікава, Зміцера Бартосіка, Вальжыны Цярэшчанкі, Зміцера Вінаградава ды Яўгена Валошына. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Ларыса Шчыракова ды Зміцер Жалезнічэнка.

Пасля гэтага іх выклікалі ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па Гомельскай вобласці. Высветлілася, што тры слухачы канцэрта нібыта бачылі падчас імпрэзы нейкую скрыню, у якую нават паклалі па пяць тысячаў рублёў. А вось чэкі ці квіткі гэтым людзям ніхто не выдаў. Грамадзяне абурыліся і напісалі заявы ў падатковую інспекцыю. Там на Ларысу Шчыракову і Зміцера Жалезнічэнку склалі пратакол.

Цяпер маладой маці і студэнту пагражае штраф ад 10 да 50 базавых велічынь, то бок ад 310 тысячаў да 1,5 мільёна рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?