Гарады Оршу і Полацк аб’яднаюць з іх раёнамі. Адпаведны ўказ № 27 «Аб’яднанні раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання Рэспублікі Беларусь, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 14 студзеня.
.

Дакументам прадугледжваецца аб’яднанне Аршанскага раёна і Оршы, Полацкага раёна і Полацка ў мэтах удасканалення сістэмы дзяржаўнага кіравання, забеспячэння комплекснага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

Перадумовы для такога аб’яднання склаліся на працягу шэрага апошніх гадоў.
Так, у мэтах удасканалення кіравання рознымі сферамі жыццезабеспячэння насельніцтва адбылося зліццё ў адну арганізацыю агульных для раёна і горада ўстаноў аховы здароўя, экалогіі, сувязі, ваенных камісарыятаў, рэгіянальных падраздзяленняў МНС, судоў, натарыяльных кантор і іншых службаў.

Канцэнтрацыя матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў дасць магчымасць больш эфектыўна вырашаць пытанні развіцця вёскі, паляпшаць умовы дзейнасці суб’ектаў гаспадарання, а таксама больш аператыўна і комплексна вырашаць пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця гарадоў і раёнаў, што аб’ядноўваюцца. Гэта таксама дасць магчымасць аптымізаваць кіраўніцкія працэсы, скараціць выдаткі на ўтрыманне кіраўніцкага персаналу, забяспечыць для жыхароў горада і вёскі аднолькавы ўзровень даступнасці сацыяльнай інфраструктуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?