Зборная Беларусі прайграла ў 2-м матчы чэмпіянату свету па гандболе ў Іспаніі камандзе Сербіі з лікам 28:34 (13:20).

Найлепшым у падапечных Юрыя Шаўцова быў Сяргей Рутэнка, які закінуў 11 мячоў, у Сяргея Шыловіча — 4.

Гэта другая параза беларусаў на чэмпіянаце. У першым матчы ў суботу беларусы прайгралі Польшчы 22:24.

У аўторак Беларусь гуляе з Карэяй (пачатак у 17:45), у чацвер — са Славеніяй.

Сёння славенцы перамаглі Карэю з лікам 34:27.

Турнірнае становішча: Славенія, Сербія — 4 пункты (па 2 матчы), Польшча — 2 (1), Беларусь — 0 (2), Саўдаўская Аравія — 0 (1), Карэя — 0 (2).

У 1/8 фіналу выходзяць чатыры каманды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?