Агонь пашкодзіў дах, сцены і веранду. Гаспадар жылля ў шокавым стане паспеў выбегчы з будынка да прыезду ратавальнікаў. З дыягназам «атручванне чадным газам» ён дастаўлены ў бальніцу. Прычыны пажару высвятляюцца.

Анатоль Волкаў, начальнік аддзела ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі, так пракаментаваў здарэнне:

«На момант прыбыцця МНС адкрытым полымем гарэў жылы будынак памерам 5×5 метраў. Паводле інфармацыі гаспадара дома 1948 года нараджэння, які пакінуў жыллё да прыбыцця падраздзяленняў, у доме нікога няма. З прычыны таго, што ён знаходзіўся ў шокавым стане, нічога выразнага пра прычыны пажару патлумачыць не змог».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?