Вось што распавёў пра гэтае мерапрыемства палітолаг і эканаміст Дзмітрый Балкунец:

«Сустрэча была вельмі цікавая. Быў вялікі аншлаг.

Прыйшло каля 50 чалавек. Арганізатарам была беларуская журналістка Кацярына Кібальчыч.
Людзі ў вельмі цікавай, гульнявой форме вучылі беларускую мову, тыя, хто яе не ведае, ці спрабавалі неяк размаўляць па-беларуску».

Арганізатары спадзяюцца, што наступным разам прыйдзе яшчэ больш людзей.

Вечары беларускай мовы будуць праходзіць кожны панядзелак, а 20-й гадзіне ў маскоўскай кавярні Старбакс (метро «Кузнецкі мост»).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?