Яна сур’ёзная, разумная, вельмі працавітая дзяўчынка, паспяхова спалучае вучобу ў Міжнародным інстытуце працоўных і сацыяльных адносін з працаю.

Нагрузка вельмі важкая, але яна і чуць не хоча, каб пакінуць працу. Тым самым вельмі мне нагадвае мяне ў маладосці, калі я, працуючы электразваршчыкам на Чалябінскім трактарным заводзе, адначасова сканчаў вячэрнюю школу.
Вельмі паважаю і ганаруся сваёй унучкай. Яна ўступіла ў сапраўднае дарослае жыццё. Няхай жа такія сапраўдныя патрыёты нашай Беларусі-Літвы набліжаюць пабудову вольнай, дэмакратычнай, еўрапейскай дзяржавы.

Маёй унучцы Ірэначцы (да 20-цігоддзя)

Светлыя думы, жаданні таемныя,
Мары святыя, надзеі вялікія,
Мроі і сны нечакана прыемныя –
Гэта душа твая Богам паклікала.

Душа захлынаецца шчасця жаданнямі,
Недзе імкнецца да зор, да бясконцасці…
Ідзі жа дарогамі Богам абранымі,
Хай будзе жыццё тваё поўнае творчасці.

Дзед Ян

Cнежань 2012

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?