Выпадак здарыўся ў банкаўскім аддзяленні на праспекце Незалежнасці ў Мінску. У банк зайшла і стала ў чаргу45-гадовая мінчанка. У яе з кішэні «спакусліва выглядаў» кашалёк з грашыма.
Следам за жанчынай у чаргу стаў малады мужчына з пакетам у руках, які стаў чакаць зручнага моманту. Той настаў, калі жанчына падышла да акенца і стала размаўляць з касірам. Кішэнны злодзей, максімальна закрыўшы сабой свае маніпуляцыі пакетам, непрыкметна выцягнуў кашалёк, пасля чаго адразу ж пакінуў памяшканне.
Калі прыйшоў час разлічвацца, жанчына ўбачыла, што кашалька няма.
Супрацоўнікі міліцыі просяць тых, хто можа апазнаць адлюстраванага на фота чалавека, паведаміць у дзяжурную частку Першамайскага РУУС па тэлефонах:
Прыкметы: узрост — 30–35 гадоў, рост — 165–170 см, сярэдні целасклад, можа быць апрануты ў куртку чорнага колеру, сінія джынсы, чорную шапку.